Государственное учреждение образования

"ДЕТСКИЙ САД № 3 Г.НЕСВИЖА"

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

21.02.2019

У дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад № 5 г. Нясвіжа” надаецца вялікае значэнне рабоце па развіццю цікавасці і любові да беларускай мовы. З мэтай далучэння дзяцей дашкольнага ўзросту да багацця беларускай спадчыны і стымулявання да зносін на беларускай мове, пашырэння актыўнага і пасіўнага слоўніка выхаванцаў быў праведзены тыдзень беларускай мовы і  літаратуры.

На працягу гэтага часу была праведзена завочная экскурсія “Народныя ўмельцы”, у ходзе якой дзеці пазнаеміліся з вырабамі з саломкі, ільну, дрэва. Педагогі ў даступнай форме паведамілі дзецям аб асаблівасцях вырабу посуду, народных цацак. Выхаванцы з цікавасцю разглядалі вырабы народных умельцаў.

З вялікай радасцю выхаванцы ўдзельнічалі ў беларускіх народных гульнях, музычных і теэатральных прадстаўленнях на беларускай мове; слухалі творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, самі завучвалі беларускія вершы. Вынікам дадзенай працы стаў конкурс чытальнікаў. Дзеці з захапленнем расказвалі вершы, імкнуліся перадаць усю глыбіню і прыгажосць твораў.

Асаблівую цікавасць выклікаў конкурс малюнкаў “Нам засталася спадчына” і калектыўных газет “Нясвіж – мой горад цудны”, дзе выхаванцы змаглі праз мастацкае тварэнне перадаць свае адносіны да роднай краіны, да сваей малой Радзімы.

У бацькоўскіх кутках выхавацелямі былі прадстаўлены разнастайныя матэрыялы з рэкамендацыямі, вершы для завучвання дома, гульні і заданні для развіцця беларускай мовы.

З мэтай абмену вопытам прайшлі калектыўныя прагляды занятку па развіцці маўлення і культуры маўленчых зносін “Мая малая Радзіма”, а таксама занятку па адукацыйнай вобласці “Дзіця і грамадства”, “Беларусь сінявокая”. Педагогі змаглі на рэальным вопыце ўбачыць скданасці выкладання на беларускай мове. Дадзеныя заняткі былі арганізаваны граматна, дзеці актыўна адказвалі на пытанні на беларускай мове, выконвалі заданні, папаўнялі свой вопыт новымі словамі і выказваннямі.

Такім чанам, дадзены тыдзень дазволіў яшчэ раз паказаць разнастайнасць беларускай  мовы, яе шматграннасць і непаўторнасць. Праведзеныя мерапрыемствы  спрыялі ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

 

Меню раздела